Чырвоная дарожка № 45 / 1016 за 2011-11-05
Анкета для журы
Прадставіць склад журы фестывалю “Лістапад” — задача не з простых. Папершае, таму, што пяць конкурсных праграм мінскага кінафоруму будуць ацэньваць пяць асобных журы кінематаграфістаў. Па-другое, да пяцёркі міжнародных каманд суддзяў-кінематаграфістаў далучаецца сёлета і міжнароднае журы кінапрэсы, у склад якога ўвойдуць кінакрытыкі і кіназнаўцы з розных краін (што, адзначым, на фестывалі адбудзецца ўпершыню).
Каб пазнаёміцца з тымі, хто сёння будзе вырашаць лёс фільмаў-удзельнікаў, “К” паспрабавала звязацца з галоўнымі за правядзенне тых самых адказных вынікаў — старшынямі міжнародных журы “Лістапада” з своеасаблівай анкетай. Хтосьці з гасцей форуму адказаў на нашы пытанні ў пісьмовым выглядзе, з кімсьці ўдалося пагутарыць па тэлефоне.
1. Як вы ўспрынялі прапанову ўзначаліць журы конкурсу “Лістапада”?
2. З якімі чаканнямі вы едзеце на беларускі кінафорум?
3. Якое кіно вы як старшыня журы і глядач хацелі б убачыць на форуме?
4. Несумненна, ваша згода прыехаць на фестываль — вялікі гонар. Але ж
ад якіх спраў вас “адарваў” “Лістапад”?
Далей
| |
№ 28 / 948 за 2010-07-10
Уменне заставацца розным
Напярэдадні ХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" некалькі дзён запар мы спрабавалі, як кажуць, заспець на месцы сусветна вядомага спевака, народнага артыста Расіі Дзмітрыя ХВАРАСТОЎСКАГА. Графік артыста надзвычай шчыльна напоўнены падзеямі (скажам, літаральна за пару дзён да прыезду ў фестывальны Віцебск знакаміты барытон выступаў у казахскай сталіцы Астане). Таму і не дзіва, што электронны ліст ад мэнеджэра спевака са словамі: "Чакаем вашага тэлефанавання сёння ў 12.40" мы атрымалі акурат у дзень здачы нумара ў друк.
Далей
|
Моцны і пяшчотны Томас Андэрс
Не трэба быць вялікім чараўніком, каб з вялікай доляй упэўненасці засведчыць наступнае. Калі вам было 14 - 18 гадоў у 1985-м, дык вы абавязкова танчылі на дыскатэцы пад песні ў ягоным выкананні. Калі вам было столькі ж у 1998-м - вы таксама слухалі іх, але ўжо ў новай апрацоўцы. І на пачатку ХХІ стагоддзя гэты спявак актуальны. Гаворка - пра Томаса АНДЭРСА, вакаліста легендарных нямецкіх "Модэрн Токінг", а сёння - паспяховага сольнага спевака. Прызнаюся, на ягоным аксамітным вакале і песнях дуэта вырас і я.
Далей
|
Разам і паасобку
Прэзідэнцкі аркестр Беларусі выступае на сёлетнім "Славянскім базары ў Віцебску" ў розных іпастасях. Салісты калектыву, што ў свой час сталі пераможцамі тэлепраекта "Новыя галасы Беларусі", прэзентуюць песню Сяргея Сухамліна "Мы разам" у гала-канцэрце адкрыцця фестывалю. Група "3 + 2", складзеная з нашых салістаў, удзельнічае ў канцэрце "Зоркі "Еўрабачання" на плошчы Перамогі. У суправаджэнні ж аркестра, за дырыжорскім пультам якога ў той вечар будзе Канстанцін Арбелян, у Летнім амфітэатры пройдзе сольны канцэрт Дзмітрыя Хварастоўскага, прымеркаваны да фестывальнага Дня Расіі.
Далей
|
Раяль у камбінацыі
Імя Райманда ПАУЛСА даўно ўжо стала сапраўдным "брэндам" Латвіі. Яго песні ў выкананні самых папулярных артыстаў упрыгожваюць кожны "Славянскі базар у Віцебску". Летась гэты знаны творца літаральна палову фестывалю "прасядзеў" за раялем: удзельнічаў у некалькіх гала-канцэртах, у спектаклі са сваёй музыкай "Одесса, город колдовской...", правёў аўтарскі вечар з латышскай опернай спявачкай Ілонай Багеле. Сёлета яго творчы вечар ладзіць Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі на чале з народным артыстам краіны, прафесарам Міхаілам Фінбергам.
Далей
|
“У Беларусі — інтэлігентны слухач”
Сёлетні "Славянскі базар у Віцебску" як ніколі багаты на джазавыя мерапрыемствы і ўвогуле на незвычайныя імпрэзы. Мяркуйце самі: 10 ліпеня на сцэне Віцебскай абласной філармоніі - праграма "Джаз Беларусі, Расіі і Украіны", наступным днём, у рамках "Фестывалю без межаў", там жа, выступаюць беларускія і ізраільскія музыканты. 11 ліпеня на сцэне Коласаўскага тэатра форум прымае наша чароўнае этна-трыо "Троіца", а 12-га ў Канцэртнай зале "Віцебск" - канцэрт беларускага "Сярэбранага вяселля" і фронтмена ўкраінскага рока, лідэра групы "Воплі Відаплясава" Алега СКРЫПКІ. Апошні канцэрт пройдзе ў стылі кабарэ.
Далей
|
"Дынаміка - фортэ!"
Вядомы музыкант з Малдовы Канстанцін МАСКОВІЧ ужо можа лічыцца заўсёднікам "Славянскага базару ў Віцебску": ён наведвае форум ужо дзесяць гадоў запар. Здаецца, яшчэ крыху - і пан-флейту, на якой ён грае, мы пачнём успрымаць як наш нацыянальны інструмент: так палюбілася яна беларусам.
Далей
| |
№ 46 / 915 за 2009-11-14
“Што кіно данясе да сэрца?”
Сёлета міжнароднае журы кінематаграфістаў “Лістапада” ўзначальвае кінарэжысёр, народны артыст Расіі Павел ЧУХРАЙ. Фільмы яго неаднойчы станавіліся фаварытамі мінскага кінафоруму — дастаткова прыгадаць перадапошнюю карціну майстра — “Вадзіцель для Веры”, якая стала пераможцай “Лістапада-2004”. Гэтым разам расійскі кінамастак прыязджае да нас у ролі “галоўнага суддзі”. У якой якасці рэжысёр на фестывалі пачувае сабе больш камфортна: удзельніка конкурснай праграмы ці ганаровага старшыні журы? Пра гэта карэспандэнт “К” найперш пацікавіўся ў вядомага расійскага кінематаграфіста.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|