Рэпарцёрскі марафон № 43 / 1326 за 2017-10-28
Дождж, камера, пагоня
Звычайна кіназдымкі праходзяць калі не ў павільёнах, то дзесьці ў закрытых, малалюдных месцах. Але мне пашанцавала на свае вочы паназіраць, як на мінскай вуліцы Ратамскай каманда “Беларусьфільма” здымае пагоню для стужкі “Не гульня”. Выбар пляцоўкі невыпадковы: месца шмат, не перашкаджаюць ні машыны, ні мясцовыя шкаляры. Толькі надвор’е крыху падвяло — нечакана стала вельмі холадна і пачаўся дождж.
Далей
|
Дом як экспанат
Калі адкрыецца Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і чаму туды паедуць людзі з усяго свету — пацікавілася “К”.
Далей
|
№ 35 / 1318 за 2017-09-02
Урачыстасці і будні Полацка
Сёння ў Полацку пачаліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства і Дню горада. Калысцы нашай дзяржаўнасці сёлета споўнілася 1155 гадоў. Таму цалкам натуральным быў яе выбар у якасці сталіцы свята пісьменства ў 2017 годзе, калі краіна адзначае 500-годдзе свайго кнігадрукавання, а таксама юбілеі вялікіх сыноў Беларусі — Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Брыля, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Алеся Адамовіча...
Па нашай традыцыі, у адзін з “крайніх” дзён падрыхтоўкі Полацка да падзей карэспандэнт “К” прайшоўся яго вуліцамі. Кампанію яму склаў вядомы айчынны рок-музыкант Аляксей СМАЛЯКОЎ — чарговы герой цыкла матэрыялаў “Экспрэс-тур з V.I.P.-земляком”. Зрэшты, лідар гурта The Stokes не зусім стопрацэнтны зямляк Полацка, але… аб усім па парадку.
Далей
|
№ 33 / 1316 за 2017-08-19
Ініцыятыва, на шчасце, заразлівая
Абрысы паўзруйнаванай Свята-Троіцкай (або Белай) царквы мы прызвычаіліся бачыць на тле бязлюдных краявідаў. Але ў мінулыя выхадныя там упершыню за шмат-шмат гадоў усё было іначай: вірлівая людская плынь, музыка, паветраны шар у начным небе, гульня ценяў на пашарпаных мурах ад простай, але вынаходлівай падсветкі. Фестываль Sprava, які прайшоў ля тых муроў, атрымаўся бадай ідэальным паводле ўсіх складнікаў: назвы і айдэнтыкі, праграмы, атмасферы, арганізацыі. Але самае галоўнае — ягоны неверагодна аптымістычны грамадскі пасыл.
Далей
|
№ 26 / 1309 за 2017-07-01
Беларуская выспа ў Сібіры
Нашы святы адзначаюць і ў глыбінцы Сібіры, за тры з гакам тысячы кіламетраў ад Мінска. У адным з папярэдніх нумароў “К” ужо пісала пра фільм “Самаходы”, які пазнаёміў з жыццём беларускай вёскі ў Цюменскай вобласці. На яго прэм’еру завіталі самі героі. Адзінаццаць жыхароў Ермакоў пераадолелі бездараж, павадкі і проста вялікія адлегласці, каб пабываць на малой радзіме — у вёсцы Рагінь Буда-Кашалёўскага раёна. Гэта здарылася ўпершыню не толькі ў іх жыцці, але і некалькіх пакаленняў іхніх продкаў. Такія адведзіны сталі адкрыццём як для гасцей, так і для гаспадароў. Адкрыццём новых цікавых традыцый, а таксама і малавядомай пакуль, але вельмі ўражвальнай старонкі гісторыі нашага народа.
Далей
|
№ 24 / 1307 за 2017-06-17
Мінская брама "Арт-астравоў"
На тры месяцы ў Мінску з’явіліся “Арт-астравы” — летні музей пад адкрытым небам на беразе Камсамольскага возера, дзе мастакі ствараюць свае экспанаты з пластыку, бетону ды іншых бюджэтных матэрыялаў (урэшце, не толькі). Як вартаўнікі ля ўваходнай брамы, наведвальнікаў першымі сустракаюць два вершнікі з жалеза — героі бітвы на Нямізе, увасобленыя Паўлам Вайніцкім і Вадзімам Мацкевічам. Шлях да сёлетніх "Арт-астравоў" акурат і пралягае праз такую браму.
Далей
|
№ 20 / 1303 за 2017-05-20
Крок да фэст-сталіцы Паазер’я
У касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Удзела на Глыбоччыне пачынаецца ранішняя служба. Прыхаджане чакаюць уступ аргана, калі цішу храма пранізваюць высокія гукі дуды. Усе ўстаюць — па цэнтральным праходзе ўрачыста крочыць шатландскі дудар, і мелодыя інструмента запаўняе прастору. Дудар праходзіць у першы шэраг і змаўкае. І тады іншая дуда пачынае свой рэй — беларускі музыка крочыць праз храм у зацікаўленай і здзіўленай радасці тых, хто прыйшоў на імшу. Калі ён займае месца побач з калегам з Шатландыі, уступае дуда бельгійца…
Далей
| |
№ 19 / 1302 за 2017-05-13
Яна сапраўды вядзе рэй
Мы едзем у аўтобусе з дударом з Шатландыі і размаўляем. “Кілты носяцца больш за 20 гадоў, — адказвае музыка на маю рэпліку наконт славутага шатландскага адзення, што на ім. — Ёсць зімовы ды летні варыянт, гэта — летні”. Потым дастае ноты, па якіх грае на дудзе, і пачынае распавядаць пра музыкаў, хто сачыняў мелодыі для інструмента.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 15
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|