У нумар! № 1 / 1024 за 2012-01-07
Увага! “Гарачая лінія” па актуальных пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны
10 студзеня, у аўторак, з 14-й па 16-ю гадзіну ў Інфацэнтры “Культура-інфа” будзе працаваць “гарачая лінія” з удзелам начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігарам ЧАРНЯЎСКІМ.
Пытанні, звязаныя з аховай гісторыка-культурнай спадчыны, можна задаваць па тэлефонах — (8-017) 290-22-50 і 292-99-18 — непасрэдна 10 студзеня, альбо загадзя праз электронную пошту: kultura@tut.by.
Далей
|
Са светлым святам Ражджаства!
Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.
Мінаюць тысячагоддзі, але вялікая ўрачыстасць святой ночы, як
і раней, прыносіць радасць мільёнам людзей, аб’ядноўвае іх вакол высокіх і высакародных мэт. Віфлеемская зорка асвятляе шлях для міласэрнасці і дабрыні, любові і надзей на будучыню, у якой пануюць узаемаразуменне і дабрабыт.
Ражджаство — дамашняе свята, якое сустракаюць сярод родных
і блізкіх, акружаныя іх пяшчотай і клопатам. Беражлівае захаванне яго традыцый працягвае нябачную сувязь пакаленняў.
Няхай гэтыя светлыя дні напаўняюць нас чыстымі думкамі і натхняюць на праведныя ўчынкі, дораць цеплыню і добры настрой, азараюць верай і ўмацоўваюць духоўныя і маральныя асновы. Няхай дастатак, давер і згода будуць у кожнай сям’і.
Шчыра зычу вам здароўя, шчасця, міру і поспехаў ва ўсіх справах.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
7 студзеня 2012 года
2012
Далей
|
№ 52 / 1023 за 2011-12-24
Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Ражджаство Хрыстова 25 снежня
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.
На працягу двух тысячагоддзяў гэтае свята з'яўляецца для мільёнаў людзей увасабленнем вялікай надзеі і веры. Звон ражджэсцвенскіх
званоў адагравае нават самыя заледзянелыя сэрцы, натхняе на міласэрныя ўчынкі і дапамагае яшчэ глыбей спасцігнуць евангельскія запаветы, у аснове якіх — бязмежная дабрыня і ўседаравальная любоў.
Ражджаство — гэта ўрачысты час для кожнай сям'і, сімвал адзінства любячых бацькоў і шчаслівых дзяцей. Толькі ў коле блізкіх чалавеку
дадзена спазнаць незабыўныя пачуцці шчырай прыхільнасці і бескарыслівага клопату. Дык давайце ж навучымся цаніць простыя радасці, захоўваць мір і спакой дарагіх нам людзей, адорваючы іх сваёй душэўнай цеплынёй. Няхай Віфлеемская зорка асвечвае ваш
шлях, напаўняючы святлом кожнае імгненне жыцця.
Сардэчна жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
25 снежня 2011 года
Далей
|
№ 50 / 1021 за 2011-12-10
№ 49 / 1020 за 2011-12-03
№ 42 / 1013 за 2011-10-15
Паважаныя сябры!
Сардэчна вiншую вас з 20-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты "Культура".
За гэты час выданне стала неад`емнай часткай духоўнай прасторы нашай краiны i заваявала папулярнасць у чытачоў.
Сёння газета адыгрывае прыкметную асветнiцкую ролю, фармiруе грамадскую думку i аказвае станоўчы ўплыў на росквiт культуры i мастацтва Беларусi. На яе старонках знаходзяць сваё аператыўнае адлюстраванне найважнейшыя падзеi творчага жыцця, удумлiва аналiзуюцца з'явы i працэсы, якiя адбываюцца ў iм зараз.
Няхай i надалей ваша плённая праца caдзeйнiчae развiццю нацыянальнай культуры.
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, невычэрпных сiл i новых прафесiйных дасягненняў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
14 кастрычніка 2011 года
Далей
|
№ 37 / 1008 за 2011-09-10
Цуд Рэнесанса ў ХХІ стагоддзі
На плошчы Свабоды мінакі са здзівам спыняюцца, не даючы веры сваім вачам. Яшчэ не так даўно насупраць ратушы была непрыкметная пустка, потым — будаўнічы рыдван, год таму над ім нясмела пачалі ўзнімацца сцены...
І вось, ужо сёння мы можам бачыць свежаатынкаваную камяніцу, і выглядае
яна, нібы казачная.
І сапраўды, зусім нядаўна царкву Святога Духа выпадала лічыць тым помнікам спадчы-
ны, які даўно і незваротна страчаны. Але ўжо неўзабаве яна стане “новай старой” ад-
метнасцю Мінска. Яе своеасаблівая “прэзентацыя” з удзелам старшыні Мінскага гар-
выканкама Мікалая Ладуцькі — адна з найважнейшых падзей сёлетняга Дня горада.
Наведаўшы гэты знакавы аб’ект за тыдзень да адкрыцця, карэспандэнты “К” сталі
сведкамі “апошніх штрыхоў” яго паўстання.
Уніяцкая царква Святога Духа набыла свае пазнавальныя рэнесансавыя абрысы ў 30-х —
40-х гадах ХVIІ стагоддзя. І ўжо тады сталася адной з галоўных адметнасцей Мінска, бо
захапляцца папраўдзе было чым! Але праз два стагоддзі вытанчаная пластыка фран-
тона ў духу Паўночнага Адраджэння была страчана: царкву ў некалькі “заходаў” пе-
рабудавалі ў звыклым для той эпохі рэтраспектыўна-рускім стылі. А яшчэ праз стагод-
дзе храм быў узарваны...
На гэтым, здавалася б, можна паставіць тлустую кропку ў яго гісторыі. Але, ужо ў наш
час, царква была адроджана з нябыту, прычым менавіта ў тым выглядзе, у якім за-
помнілася ўсім “турыстам” часоў Вялікага Княства.
Далей
|
№ 29 / 1000 за 2011-07-16
№ 28 / 999 за 2011-07-09
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 12
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|