У нумар! № 13 / 1087 за 2013-03-30
ШЧЫРА ЗАПРАШАЕМ, "КАХАНЕНЬКІЯ-РОДНЕНЬКІЯ"!
Дарагія сябры!
Вельмі прыемна раздзяліць з вамі радасць наваселля ў адноўленым будынку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Ваш калектыў па праву заслужыў высокае званне першага нацыянальнага тэатра Беларусі. Ён з’яўляецца сапраўднай каштоўнасцю краіны, пакарае нашы сэрцы народным духам, узнёслым палётам думкі і прафесійным майстэрствам. Незабыўныя імёны зорак купалаўскай сцэны ўпрыгожваюць мастацкі летапіс Айчыны.
Сённяшняе пакаленне купалаўцаў годна працягвае славутыя традыцыі і ўзбагачае беларускую культуру яркімі здабыткамі. Няхай жа гэты адроджаны і абсталяваны з улікам сусветных сцэнічных стандартаў будынак стане для купалаўскай сям’і ўтульным домам, дапаможа ўвасобіць вашы самыя смелыя планы.
Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, поўных залаў, цікавых прэм’ер і гарачай любові гледачоў.
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
29 сакавіка 2013 года
(Запіс у Кнігу ганаровых гасцей дзяржаўнай установы
"Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы")
Далей
|
№ 10 / 1084 за 2013-03-09
Дарагія суайчынніцы!
Нашы мілыя і любімыя мамы, бабулі, сёстры, жонкі, дочкі і супрацоўніцы!
У гэты цудоўны час прыходу доўгачаканай вясны мне хочацца ад імя ўсіх беларускіх мужчын павіншаваць вас з Днём жанчын.
Крыніца жыцця, пачатак усіх пачаткаў, Жанчына з яе мудрасцю і ўнутранай сілай з’яўляецца той асновай, на якой трымаецца свет. Вы натхняеце нас на подзвігі і адкрыцці, умееце ашчаслівіць поглядам і спыніць варожасць словам, дорыце чалавецтву неўміручасць, заключаную ў дзецях. Нездарма самыя патаенныя для кожнага словы — Зямля, Радзіма, Беларусь — маюць жаночы род.
Сёння вы — адна з галоўных рухаючых сіл паспяховага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, падтрымання палітычнай стабільнасці ў грамадстве, навуковага і культурнага прагрэсу. Вашы веды, талент і вялікая працавітасць даюць бліскучыя вынікі ў розных сферах. І пры гэтым вы не страчваеце душэўнасці, мяккасці і прыгажосці, застаяцеся добрымі матулямі, жонкамі і гаспадынямі, вернымі і надзейнымі спадарожніцамі.
Прыміце словы захаплення, падзякі і пакланення за тое, што вы робіце для сваёй сям’і і для ўсёй краіны. Няхай у вашых дамах пануюць згода і дабрабыт, ніколі не сціхае дзіцячы смех і квітнее цудоўная зямная любоў.
Здароўя, поспехаў, шчасця і дабра вам і вашым блізкім.
Са святам радасці і ўсмешак — з 8 Сакавіка!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Далей
|
№ 1 / 1075 за 2013-01-05
Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас са светлым святам Ражджаства Хрыстовага.
На працягу больш чым двух тысячагоддзяў мільёны людзей з радасцю і надзеяй звяртаюць свае мысленныя погляды да гэтай падзеі, якая стала пераломным момантам у духоўным жыцці чалавецтва. Евангельскія ідэалы служаць для нас непарушным маральным законам, які пабуджае здзяйсняць велікадушныя ўчынкі і пераўтвараць навакольны свет.
Ражджаство не выпадкова з’яўляецца адным з самых любімых святаў на беларускай зямлі. Бо Праваслаўная царква заўсёды была побач з народам, адыграла важную ролю ў станаўленні дзяржаўнасці і фарміраванні характару беларусаў. І сёння яна з’яўляецца нашым надзейным памочнікам у сацыяльным служэнні, справах міласэрнасці і асветы.
Няхай жа гэтыя цудоўныя зімовыя дні прынясуць у вашы дамы і сем’і згоду і ўзаемаразуменне, росквіт і дабрабыт, словы любові і дзіцячы смех. Няхай ззянне ражджэсцвенскіх зорак увесь год натхняе вас на добрыя справы і стваральную працу ў імя роднай Беларусі.
Здароўя, радасці, поспехаў і шчасця вам, дарагія сябры.
З Ражджаством!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
7 студзеня 2013 года
Далей
|
№ 51-52 / 1073-1074 за 2012-12-22
З НОВЫМ ГОДАМ, ДАРАГІЯ ЧЫТАЧЫ!
Дарагія сябры! Рэальныя і віртуальныя нашы падпісчыкі! Спяшаемся павіншаваць усіх Вас, вашых родных і сяброў з цудоўным і непаўторным Новым 2013-м годам! Няхай Вам шчасціць, усё будзе спорыцца і прырастаць поспехамі ды новымі вяршынямі! А мы пра ўсё тое напішам з вялікім задавальненнем! Здароўя, радасці, дабрабыту!
З павагай, рэдакцыя газеты "Культура"
Далей
|
№ 44 / 1066 за 2012-11-03
Удзельнікам і гасцям ХІХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”
Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас з адкрыццём ХІХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”.
Гэты фестываль — яркае сведчанне таго, што кіно з’яўляецца найважнейшым з мастацтваў, якое заваявала сэрцы мільёнаў людзей. “Лістапад”, які ўзнік у досыць няпросты перыяд гісторыі, за мінулыя гады ператварыўся ў адну з галоўных падзей сучаснага культурнага жыцця, заслужыў высокі міжнародны статус і набыў сапраўды планетарны размах. Але пры гэтым застаўся верным свайму прызначэнню — служыць ідэалам гуманізму і духоўнасці, несці з экрана гледачам святло праўды і дабра.
У цяперашнім годзе “Лістапад”, які нездарма называюць фестывалем фестываляў, сабраў лепшыя сусветныя кінапрэм’еры і іх цудоўных аўтараў, чые талент і майстэрства нараджаюць сапраўдныя шэдэўры. Упэўнены, што мінскі форум будзе багаты на цікавыя сустрэчы і мастацкія адкрыцці, адзначыць узнагародамі самых дастойных і стане незабыўным святам для прыхільнікаў кіно.
Жадаю канкурсантам поспехаў, членам журы — плённай працы, а ўсім удзельнікам і гасцям фестывалю — здароўя, натхнення, шчасця і поспехаў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
2 лістапада 2012 года
Далей
|
№ 41 / 1063 за 2012-10-13
Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Прыміце мае шчырыя віншаванні з Днём работнікаў культуры.
Самабытная нацыянальная культура з’яўляецца адным з краевугольных камянёў у фундаменце беларускай дзяржаўнасці, той непераадольнай сілай, якая аб’ядноўвае ўсіх нас і напаўняе сэрца любоўю да велічнай і прыгожай Айчыны.
За гады незалежнасці ў нашай краіне шмат зроблена для захавання гістарычнай спадчыны і ўзбагачэння сучаснай беларускай культуры, якая развіваецца як ніколі актыўна, набываючы сусветнае прызнанне. Мы ганарымся вашымі дасягненнямі і заўжды будзем падтрымліваць тых, хто сваім талентам і майстэрствам уносіць важкі ўклад у задавальненне духоўных патрэб грамадства, стварае шэдэўры, дастойныя нашага часу.
Жадаю, каб у гэты асаблівы для вас дзень вы атрымалі ў падарунак мора кветак і апладысментаў, а з імі — нашу павагу і прызнанне за самаадданае служэнне Радзіме.
Моцнага вам здароўя, натхнення, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
14 кастрычніка 2012 года
Далей
|
№ 34 / 1056 за 2012-08-25
№ 29 / 1051 за 2012-07-21
СЛЫННЫ СКАРБ НАШАЙ СПАДЧЫНЫ
20 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё пасля рэстаўрацыі Нясвіжскага замка — унікальнага аб’екта, унесенага ў Cпіс сусветнай спадчыны UNESCO.У падзеі прыняў удзел Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Далей
|
№ 26 / 1049 за 2012-06-30
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 68-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Глыбока сімвалічна, што беларускі народ менавіта гэтыя дзве даты непарыўна звязаў у адно.
Мы памятаем, што Вялікая Перамога была здабыта неверагодным напружаннем сіл, аплачана жыццём мільёнаў суграмадзян. Сваёй гераічнай барацьбой нашы бацькі і дзяды выратавалі родную зямлю ад прыгнёту і адрадзілі яе з руін, адстаяўшы права на мірнае жыццё. І цяперашняе пакаленне з’яўляецца годным працягам слаўных традыцый мінулага.
Беларусь прайшла няпросты шлях дзяржаўнага будаўніцтва, эканамічнага і сацыяльнага развіцця і заняла дастойнае месца ў міжнароднай супольнасці. Мы захоўваем намечаныя тэмпы эканамічнага росту, забяспечваем сацыяльную абарону нашым грамадзянам, працягваем добраўпарадкаванне роднай краіны. І зробім усё, каб наша маладая дзяржава была моцнай і квітнеючай.
У гэты свяшчэнны для кожнага з нас дзень шчыра жадаю ўсім шчасця, дабра, здароўя і поспехаў у працы на карысць любімай Радзімы.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
3 ліпеня 2012 года
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 12
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|