Місія выканальная-4
21 снежня ў колішняй рэзідэнцыі Радзівілаў прайшлі заключныя мерапрыемствы рэспубліканскай акцыі “Нясвіж — Культурная сталіца Беларусі 2012 года”. У ліку іншых адбылася і цырымонія перадачы “сталічнага” статуса гораду Магілёву. Ён, як вядома, стане ў 2013-м Культурнай сталіцай не толькі Беларусі, але і краін СНД. З гэтай нагоды мы пагутарылі з начальнікамі ўпраўленняў культуры Мінскага і Магілёўскага аблвыканкамаў — Анатолем АКУШЭВІЧАМ і Анатолем СІНКАЎЦОМ. Першы здаваў “сталічную” эстафету, другі яе прымаў. Абодва былі перапоўнены эмоцыямі. Абодва адчувалі гонар і адказнасць за выкананне статусных культурных місій. Яно і не дзіва: акцыя доўжыцца чацвёрты год, сталіцамі пабывалі Полацк, Гомель, Нясвіж. Гарады здолелі даказаць, што званне знакавага і ўплывовага асяродка культуры — нібы пераходны сцяг, валоданне якім яшчэ заслужыць трэба.
Далей