Сітуацыя № 29 / 1468 за 2020-07-18
Палкі ў колы?
Навіна з разраду сенсацыйных. Пастаноўка двух ігравых фільмаў прыватных студый, якая атрымала падтрымку з дзяржбюджэту, была прыпыненая высілкамі калег-прыватнікаў. “Чорны дзень для беларускага кіно” — лаканічна пракаментаваў сітуацыю кінакрытык і былы калега з “Мастацтва” Антон Сідарэнка. Думаецца, з ім можна пагадзіцца.
Справа не толькі ў тым, што два кінапраекты, якія многія (уключна з конкурснай камісіяй Міністэрства культуры) лічаць вартымі рэалізацыі, на няпэўны час пакладзеныя пад сукно. Гэты канфлікт бы рэнтгенаўскі апарат засведчыў, што праблемы ёсць не толькі ў заканадаўстве. Яны — у галовах.
Далей
|
№ 36 / 1423 за 2019-09-07
№ 21 / 1304 за 2017-05-27
Як калекцыя стала музейнай уласнасцю
Напэўна, не часта судовае рашэнне спрыяе развіццю музейнай справы. Але факт застаецца фактам. Калекцыя ікон і іх літога ўпрыгожання стала ўласнасцю Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава менавіта пасля судовага ўмяшальніцтва. Вердыкт уступіў у сілу 23 мая.
Далей
|
№ 18 / 1301 за 2017-05-06
Пакуль не катастрофа, але…
Фота Замкавай гары ў Навагрудку, з вялізнымі расколінамі на схіле выклікалі сапраўдны шок у грамадскасці. Пагатоў, тыя шнары крытычна блізкія да не так даўно закансерваванай Касцёльнай вежы: здаецца, пхні яе пальцам, і яна абрынецца долу! Зрэшты, спецыялісты мяркуюць, што панікаваць не выпадае: сітуацыя, вядома, праблемная, але пакуль не катастрафічная.
Далей
|
№ 15 / 1298 за 2017-04-15
“Тэарэма” з аб’яднаннем школ мастацтваў
Ужо час падручнік па аптымізацыі скласці. Штосьці кшталту арыфметыкі, але для работнікаў культуры. З вобразным мысленнем цяжка халоднымі лічбамі аперыраваць, і такі дапаможнік — як знахадка. Калі больш дакладна казаць, не дапаможнік, а задачнік. Каб любую задачу калі і не вырашыць, дык хаця б зразумець. Вось, да прыкладу, такую. Ёсць у райцэнтры тры школы мастацтваў, кожная — юрасоба. Трэба іх скласці, каб атрымаць карысць. Пытанне: каму і для чаго?
Далей
|
№ 12 / 1295 за 2017-03-25
Прэцэдэнт скасавання прэцэдэнту?
Ад Веткі да Гомеля няма і 20 кіламетраў. Каб не чарнобыльская навала, раённы цэнтр даўно стаў бы мікрараёнам цэнтра абласнога. Прынамсі, яшчэ на пачатку 1980-х ішла гаворка аб адкрыцці тралейбуснага маршрута паміж згаданымі гарадамі. Але ў 1986-м здарылася тое, што здарылася. Я жыву цяпер у Мінску, але застаюся, як мне падаецца, патрыётам роднай Веткаўшчыны. І калі работнікі культуры Беларусі даведваюцца, адкуль я родам, рэакцыя ў іх заўжды адзіная: “А! Знакаміты музей! Шкляраў, Нячаева!” Я гэтым вельмі ганаруся. Сённяшняя гаворка — менавіта пра гонар.
Далей
|
Удзел бульдозера ў рэстаўрацыі Крэва
На мінулым тыдні Інтэрнэт успеніла сенсацыйная навіна: “Крэўскі замак пачалі разбіраць бульдозерам!” У якасці доказу, прыводзіліся фота, зробленыя неабыякавым падарожнікам. Натуральна, адказам стаў магутны выплеск адрэналіну на форумах ды ў сацсетках. Калі недзе ў закутках Сеціва нарэшце з’явіліся каментарыі спецыялістаў, стала адразу зразумела, што ніякай сенсацыяй ў замку і не пахне. Але тыя СМІ, якія растыражавалі “качку”, чамусьці ўстрымаліся ад яе абвяржэння.
Далей
|
№ 11 / 1294 за 2017-03-18
Эстамп: ад нуля і да… нуля?
Пра жыццё, майстэрню і мастацтва разважае Дзмітрый МАЛАТКОЎ. Ён з тых людзей, што маюць непасрэднае дачыненне да вялікіх спраў, але знаходзяцца “за кадрам”. Накшталт спецыялістаў, што рыхтуюць да старту касмічныя караблі. Зразумела, ёсць такія і ў мастацтве. Значныя дасягненні беларускай графікі і яе высокі ў недалёкім мінулым прэстыж былі абумоўленыя сярод іншага і высокай якасцю друку, які забяспечваў легендарны майстар Малаткоў. Праўда, вызначэнне “за кадрам” у дачыненні да спадара Малаткова не зусім пасуе. Прынамсі, паводле аўтарытэтных меркаванняў тых творцаў, якім пашчасціла з ім працаваць, ён лепшы друкар Савецкага Саюза. Пра такіх гавораць, што ён адмысловец ад Бога. Але як маланка ў навальніцу б’е па самых высокіх дрэвах, так і радыкальныя змены ў грамадстве найбольш балюча адбіваюцца на лёсе менавіта знакавых постацяў. Пасля распаду адзінай культурнай прасторы, унікальны талент Дзмітрыя Малаткова аказаўся незапатрабаваным у суверэннай Беларусі, яго слава не стала брэндам нашай краіны, здабытак ягонага жыцця — майстэрня з унікальным абсталяваннем і каштоўным матэрыялам для творча-вытворчага працэсу, гібее на вачах стваральніка.
Далей
|
№ 9 / 1292 за 2017-03-04
Урокі Курапатаў
Сітуацыя вакол будаўніцтва офіснага цэнтра непадалёк ад урочышча, чыя назва стала сімвалам сваёй эпохі, яўна перавысіла ўсе магчымыя чаканні. Лакальны, здавалася б, эпізод (інвестар атрымаў зямлю пад забудову на ўскрайку ахоўнай зоны, заступіўшы на яе літаральна адной нагой) набыў папраўдзе агульнаграмадскі рэзананс. Не будзем пакуль прагназаваць, чым яно ўсё скончыцца, але хочацца верыць, што гэты прыкры канфлікт займее, прынамсі, адзіны плён: ён паслужыць урокам на будучыню. Прычым не толькі для інвестараў.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|