Погляд з XXI стагоддзя № 38 / 1321 за 2017-09-22
Галгофа Алеся Карачуна
У сваім даследаванні трагічнага лёсу журналіста і літаратара-“маладнякоўца” вядомы мастацтвазнаўца і гісторык мастацтваў Барыс Крэпак выявіў нямала новых фактаў, дзякуючы якім амаль сцёртая з гістарычнай памяці постаць ахвяры сталінскага тэрору набывае ў нашай свядомасці выразныя абрысы. Пра акалічнасці смерці Алеся Карачуна і далейшы лёс сям’і — у заключнай частцы газетнай версіі раздзела з яго кнігі з рабочай назвай “Юрый Карачун. Больш чым музей”, якая прысвечаная сыну героя публікацыі — знакамітаму дырэктару Мастацкага музея.
Далей
|
№ 37 / 1320 за 2017-09-16
Галгофа Алеся Карачуна
Мастацтвазнаўца і журналіст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Барыс Крэпак завяршае кнігу з рабочай назвай “Юрый Карачун. Больш чым музей” аб жыцці і творчай дзейнасці выдатнага музеязнаўцы, шматгадовага кіраўніка Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, мастака-графіка, даследчыка мастацтва і грамадскага дзеяча. “К” публікуе адзін з раздзелаў будучай кнігі, якая апавядае пра лёс яго бацькі Аляксандра (Алеся) Васільевіча Карачуна — журналіста, літаратара, члена творчага аб’яднання “Маладняк”, актыўнага супрацоўніка газеты “Звязда”, падзяліўшага драматычны лёс сваіх таварышаў Міхася Чарота, Платона Галавача, Тодара Кляшторнага ды дзясяткаў іншых літаратараў, расстраляных у 1930-я гады.
Далей
|
№ 36 / 1319 за 2017-09-09
Галгофа Алеся Карачуна
Сярэдзіна 1920-х для інтэлігенцыі БССР стала часам аптымістычных спадзеваў. Развіццё нацыянальнай культуры, навукі, асветы, адносная свабода думак і творчых хістанняў… Усё больш упэўненай станавілася палітыка беларусізацыі. Са жніўня 1927 года газета “Звязда”, у якой працаваў Алесь Карачун, цалкам перайшла на беларускую (дасюль яна была дзвюхмоўнай). Але мала хто з маладых і летуценных інтэлігентаў у першым пакаленні тады разумеў, што ўсё гэта — адно зацішша перад бурай.
Далей
|
№ 35 / 1318 за 2017-09-02
Галгофа Алеся Карачуна
Мастацтвазнаўца і журналіст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Барыс Крэпак завяршае кнігу з рабочай назвай “Юрый Карачун. Больш чым музей” аб жыцці і творчай дзейнасці выдатнага музеязнаўцы, шматгадовага кіраўніка Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, мастака-графіка, даследчыка мастацтва і грамадскага дзеяча.
Гэтага чалавека многія любілі за яго выдатныя чалавечыя якасці: высокі прафесіяналізм, унікальную працавітасць, дабрыню, сардэчнасць, спагадлівасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну, адданасць справе, якой ён служыў, самаахвярную і далікатную любоў да сям’і.
Так склалася, што яго лёс і лёс ягонага бацькі, Алеся Карачуна, сталі тыповымі для патрыётаў-беларусаў, якія апынуліся ў віры сталінскіх рэпрэсій, зліўшыся з лёсам краіны і гісторыяй ХХ стагоддзя — з усім яго бляскам, веліччу, набыткамі, трагедыямі і незлічонымі людскімі стратамі.
Далей
|
№ 33 / 1316 за 2017-08-19
“Жалезная лэдзі” асветы
22 жніўня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння наркама асветы БССР, начальніка Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР Еўдакіі Уралавай. Гэтую постаць цяперашнія гісторыкі ацэньваюць супярэчліва — што наогул характэрна для вызначэння імі дзяржаўных дзеячаў таго часу. Але на яе карысць можна прывесці моцныя аргументы. Менавіта пры Уралавай пісьменнасць сярод беларусаў упершыню ў гісторыі дасягнула 85%. І менавіта яна ў цяжкія ваенныя гады здолела зберагчы патэнцыял нашай адукацыі, навукі і культуры.
Далей
|
№ 32 / 1315 за 2017-08-12
Рука лёсу Аляксандра Елісеева, або Ці трэба станкам быць прыгожымі?
Здавалася б, станок — гэта рэч выключна ўтылітарная, і няма ніякай розніцы, як ён выглядае. Але карыфей айчыннага прамысловага дызайну Аляксандр ЕЛІСЕЕЎ, які сёлета адсвяткаваў 85-годдзе, наўрад ці пагодзіцца з такім пастулатам. А ў якасці доказу ён зможа прапанаваць свае ўласныя творы. Зразумела, гэта зусім не фармалістычныя экзерсісы: раней лічылася, што эстэтычная арганізацыя вытворчай прасторы спрыяе павышэнню прадуктыўнасці. Прычым у свой час такі падыход у СССР быў узведзены ў ранг дзяржаўнай палітыкі. Пра гэтыя падзабытыя старонкі гісторыі дызайну, а таксама і пра пачатак належнага вывучэння дадзенай дысцыпліны ў беларускіх ВНУ майстар распавядае на правах непасрэднага ўдзельніка падзей.
Далей
|
№ 29 / 1312 за 2017-07-22
“Пажарная ж служба — вечная…”
25 ліпеня прафесійнае свята адзначаюць тыя, для каго звычайныя святы зазвычай пераўтвараюцца ў працоўныя будні — нястомныя барацьбіты з агнём. На Беларусі пажарныя службы адзначаюць свой 164-ы дзень нараджэння. І такі малады іх век кагосьці можа здзівіць. Здавалася б, пажары ўзнікалі спакон веку — а значыць, былі і тыя, хто іх тушыў. Адкуль жа тады ўзялася гэтая дата? Давайце разбірацца.
Далей
|
№ 28 / 1311 за 2017-07-15
Настаўнік жыцця і заўсёдны Дзед Мароз
Многія яго вучні значна пераўзышлі настаўніка паводле сваёй вядомасці. Сярод іх — легенда рыжскага нефармальнага мастацтва Сямён Шэгельман, знаны ізраільскі творца Іосіф Капелян, мэтры беларускай графікі Георгій Паплаўскі, Людвіг Асецкі і Леанід Марчанка. І гэта далёка не поўны спіс тых, хто ў значнай меры абавязаны сваім асобасным і творчым станаўленнем сціпламу настаўніку мастацкай студыі пры Доме піянераў — дарэчы, доўгі час адзінай ва ўсім Бабруйску.
За чвэрць стагоддзя выхаванцамі Барыса Бяляева пабывалі тысячы дзяцей, і ў гэтай студыі яны вучыліся не толькі маляваць, але найперш разумець і любіць мастацтва ды прыўносіць творчы пачатак ва ўсё, што ім даводзілася рабіць у жыцці.
Далей
|
№ 27 / 1310 за 2017-07-08
Таямніцы Міцкевіча “па мячы”
У зявяршальнай частцы артыкула, які прысвечаны невядомай да гэтага часу галіне радаводу паэта Адама Міцкевіча, пойдзе гаворка пра продкаў ягонай бабулі з боку маці Тадоры Пянкальскай, якія паходзілі з роду Грацыянаў “Краінскіх”. У Вялікім княстве ён з’явіўся яшчэ ў першай траціне XVII стагоддзя, і абумоўлена гэта драматычнымі падзеямі зусім у іншай частцы Еўропы…
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|