Белы арган і чорныя лебедзі для маёнтка Румянцавых-Паскевічаў
“Культура” не пакідае без увагі Гомельскі палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў — адзін з кандыдатаў на ўключэнне ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКО. Калектыў гэтай культурнай установы праводзіць велізарную навуковую і творчую працу, здзіўляючы і радуючы гамяльчан і гасцей горада новымі музейнымі экспазіцыямі, выстаўкамі, імпрэзамі. Здавалася б, зусім нядаўна генеральны дырэктар палацава-паркавага ансамбля Алег Рыжкоў дзяліўся з “К” планам усталяваць у Белай гасцёўні палаца сучасны арган з класічным гучаннем. І вось, як было абяцана, напярэдадні Каляд гомельскія аматары музыкі ўпершыню пачулі яго велічны голас.
Зразумела, падчас камандзіроўкі ў Гомель захацелася на ўласныя вочы ўбачыць (а мо і пачуць) гэты шляхетны інструмент, а заадно пагутарыць з Алегам РЫЖКОВЫМ пра плён мінулага года і бліжэйшыя перспектывы.
Далей