Рамантыка, а не агрэсія
Сустрэўшы мяне ў фае Цэнтральнага Дома афіцэраў, жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай АПІЁК адразу дзеліцца сваёй задумай: стварыць у гэтым будынку арт-кавярню, наведвальнікі якой паміж двума кубкамі кавы маглі б паглядзець выстаўку вядомага мастака.
Неаспрэчна, ажыццяўленне гэтага праекта яшчэ больш замацуе за Домам афіцэраў ролю культурнага цэнтра, у чарговы раз засведчыўшы, што гарматы і музы не толькі могуць, але і павінны суіснаваць разам, натхняючы і натхняючыся. Зрэшты, пра гэта сведчыць і ўся дзейнасць Студыі ваенных мастакоў, якую ўзначальвае Мікалай АПІЁК.
Далей