Паводле тэорыі, мы — еўрапейскія моднікі
Гэты выпуск штомесячнай рубрыкі “Твой стыль”, якая ўжо займела свой характар і почырк, атрымаўся ў нас не зусім звычайны: напярэдадні першага з’езда вучоных мы вырашылі… таксама скіравацца ў навуку. Так-так, бо адзенне, строі беларусаў, якія фарміраваліся на працягу многіх стагоддзяў перад тым, як прыняць сучасны выгляд, даследуюцца навукоўцамі гэтак жа, як і любая іншая дысцыпліна. Так склалася, што “навука аб адзенні “беларусаў да нядаўняга часу асацыіравалася выключна з этнічным адзеннем. А гараджане, шляхта, магнаты? Між іншым, са славян яны былі ці не першымі моднікамі, нават апярэдзіўшы Расію ў захапленні еўрапейскай модай, да якой Пётр І прывучаў рускіх штрафамі ды жорсткімі ўказамі…
Дык калі раней “адзеннелогія” была інстытуцыяй аднабокай, цяпер гэта выпраўлена дзвюма жанчынамі — кандыдатамі гістарычных навук, старшымі навуковымі супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Любоўю Ракавай і Валянцінай Бялявінай. Яны даследавалі гістарычны касцюм усіх беларускіх саслоўяў, ад жабракоў да магнатаў, і напісалі першую на Беларусі кнігу, якая распавяла пра яго. Кніга “Мужчынскі касцюм на Беларусі” выйшла ў свет у верасні і большасць тыражу ўжо раскуплена. Пасля яе чакаецца “Жаночы касцюм на Беларусі”. Пра “дэбют саслоўнага касцюма” ў сучаснай беларускай этнаграфічнай літаратуры мы гутарым з Валянцінай
БЯЛЯВІНАЙ.
Далей