“Вязі мяне, вазніца!”
Упэўнены на сто з лішкам працэнтаў, што, сядаючы ў таксі, маршрутку або міжгародні аўтобус, вы ўнутрана падрыхтаваны да таго, якую музыку ў якасці “рэлаксу” прапануе кіроўца-дзі-джэй: у дзевяці выпадках з дзясятка — шансон. Я даўно прымірыўся з тым і амаль беспамылкова пазнаю па галасах выканаўцаў хітоў кшталту “а цягнік чух-чух-чух, агні мігцелі”. (Камандзіроўкі мне тут, дарэчы, сталі істотным базісам для набыцця ведаў.) І думка пра тое, чаму падобная творчая сакральнасць характэрная менавіта для такіх відаў транспарту, наведвае адразу пасля таго, як трапляю ў салон аўто. Разабрацца ў амаль містычным складніку паездак мы і паспрабавалі, паклікаўшы экспертамі кіроўцаў таксі, а таксама папулярных артыстаў айчыннай эстрады.
Далей