Сучасная гарадская скульптура
Скульптуру вылучае ўзаемадзеянне з рэальнай прасторай. Прасторай, зразумела, архітэктурнай ці прыроднай — але таксама і сацыяльнай, бо без камунікацыі з чалавекам скульптура не мае сэнсу. Для сучаснай скульптуры неабходныя: адпаведнасць інтарэсам супольнасцяў, якім «належыць» месца, дзе яна ўстаноўлена, а не яе механічнае ўключэнне ў ландшафт; асэнсаванне, а не дэкарыраванне гэтага ландшафту; інтэрактыўнасць, а не адхіленае ад людзей мадзенне на высокім п'едэстале.
Далей