Год моладзі
Мастацтва наўпрост залежыць ад маладога пакалення майстроў, якіх штогод выпускаюць навучальныя ўстановы з творчым ухілам. Але ці здольная «свежая кроў» зняць унутраную супярэчнасць у працэсе развіцця беларускага арт-патэнцыялу? Стратэгія неўмяшальніцтва ў фармаванне новай хвалі разам з уражлівых памераў адказнасцю за будучыню нашага мастацтва прадукуе сітуацыю гетэрасінхроннасці як сталага прынцыпу айчыннай творчай супольнасці ды падзяляе яе на асобныя органы і функцыі, якія не могуць стаць адзіным жыццяздольным арганізмам.