Стары гатэль,
На сценах многіх будынкаў у Мінску вісяць дзясяткі мемарыяльных шыльдаў — гістарычных, гераічных, камуністычных... Іх яднае тое, што яны прысвечаны людзям альбо падзеям, якія, лічыцца, маюць важнае значэнне для горада. Гэта таксама «мінскія гісторыйкі», што маглі б распавесці, як звычайных людзей (добра, калі не злодзеяў) ператваралі ў герояў, а з шараговых падзей рабілі падзеі экстраардынарныя. Але ж калі па-сапраўднаму капнуць гісторыю, дык многія з шыльдаў варта было б хуценька зняць. Аднак ёсць і такія, што чакаюць свайго часу, каб на гарадскіх сценах заняць належныя ім месцы.
Гэта гісторыйка пра шыльду, якой няма. Але якая абавязкова калі-небудзь з’явіцца...