Барыс Крэпак
Чарговы юбілей Барыса Крэпака — толькі нагода згадаць яго творчыя дасягненні. Ён — адзін з самых уплывовых мастацтвазнаўцаў, пачынаючы з сярэдзіны 1960-х, сведка і непасрэдны ўдзельнік знакавых падзей беларускага арту. Той, хто здольны зладзіць «Арт-тандэм: крытык і мастакі» ў Нацыянальным мастацкім музеі. Так, менавіта: творцы прынеслі свае працы, каб ушанаваць калегу. Яго апошнія даследаванні ўвасобіліся ў дзвюх кнігах «Вяртанне імёнаў: нарысы пра мастакоў», у якой аўтар знаёміць з жыццём і творчасцю незаслужана забытых асоб.
Далей