Агляды/рэцэнзіі
Людзі ў лялечным ценю
Дзесьці ў рускім срэбным стагоддзі дамы з кавалерамі збіраюцца на падвячорак: доўгі стол застаўлены віном з садавіной; апраткі ззяюць белым беллем адпачынку... Застольны час мусіць бавіцца прыгожа, але... дзень выпаў так: «...як вечар ясны / Ні дзень, ні ноч і не святло». Рашучы дзень, прыспелы.
Далей
|
Хто я? Картэс!
Пражыць доўгае жыццё, скажу вам, — асаблівы талент. Можна лічыць, майстэрства. А ў сталым узросце здзіўляць новымі творамі і прэм’ерамі — майстэрства ўдвая. Пра ўсё гэта думалася пасля дзвюх юбілейных вечарын, якія ладзіліся ў Белдзяржфілармоніі і Нацыянальным тэатры оперы і балета з нагоды 80-годдзя Сяргея Картэса.
Далей
|
Дыялектыка злачынца і ахвяры
Гэтая опера Мікалая Рымскага-Корсакава, напісаная на лібрэта драмы Льва Мея, заўжды прысутнічала на айчыннай сцэне. Першая версія (пад назвай «Апрычнікі») з’явілася ў 1933-м, у год адкрыцця тэатра. Наступныя пазначаны 1939 і 1950 гадамі. Апошняя пастаноўка пражыла ажно шэсць дзесяцігоддзяў, і толькі ў 2009-м спектакль быў зняты з рэпертуару. Новы час вымагае сучаснага прачытання.
Далей
|
Дзесяць добрых гадоў
На цырымоніі закрыцця гучалі размовы пра эканамічнае становішча тэатральнага форуму «М.art.кантакт» — па-мойму, самага важнага і цікавага ў Беларусі. Становішча называлі цяжкім, а форум — пляцоўкай нявычарпаных магчымасцей... на дзясяты год існавання! Колькі разоў я меў гонар быць сябрам журы, але сёлета ўпершыню прафесійнае журы не збіралася і, каторы год запар адглядаючы спектаклі, я сам для сябе імкнуўся вызначыць пераможцаў.
Далей
|
Шматкрочча
Дзятва, якую збірае фэст, даўно збыла паблажлівы статус самадзейнікаў. Пакуль рэпертуар прафесійнага тэатра разжываецца творамі са школьнае праграмы, вучні бяруцца за Уільяма Шэкспіра альбо Льюіса Кэрала. Рыхтуючы гастролі, прафесійнікі замаўляюць мастаку дэкарацыю — каб змяшчалася ў заднім адсеку гастрольнага аўтобуса. Тым часам навучэнцы ператвараюць у дэкарацыі свае сцэнічныя строі, рэквізіт і нават парыкі. Прафесійны тэатр амаль пазбыўся травесці, а травесці школьнага ўзросту ўвасабляе натурыстага ўдаўца з няпростым характарам...
Далей
|
Навігатар у акадэмічным моры
Кніга пабачыла свет у выдавецтве «Беларусь». Том атрымаўся прэзентабельным —арыгінальны фармат, белая папера, цвёрдая вокладка, салідныя тыраж і аб’ём. Яго складальніцы, музыказнаўцы Таццяна Мдывані і Вера Гудзей-Каштальян, — асобы, вядомыя ў нашай культурай прасторы. Як ішла праца над кнігай, патрэбнай усім, хто звязаны з айчыннай музыкай? З якімі праблемамі сутыкнуліся аўтары, да якіх высноў прыйшлі? Пра гэта мы гутарым з доктарам мастацтвазнаўства Таццянай Мдывані.
Далей
|
Вывучыць Амерыку
Кінакрытык Майкл Рынаў і рэжысёр Жан-Мішэль Дзісар з ЗША наведаліся ў Беларусь, каб паказаць дакументальныя стужкі і правесці майстар-класы для студэнтаў, якія цікавяцца кінематографам і амерыканскай культурай. З фільмам «Я вывучаю Амерыку» («I learn America», 2013) яны адзначыліся ў Мінску, Віцебску і Полацку, завітвалі ў кінашколы, бібліятэкі, былі ў Інстытуце журналістыкі БДУ.
Далей
|
«Мульцікі» як мова рэфлексіі
Паказы ў мінскім ЦСМ не маглі не выклікаць цікавасці — свежы вецер і перамены ў мастацтве цэняцца заўсёды. Першы дзень быў адданы прызёрам фестывалю анімацыі «O!PLA», другі — студэнцкім працам. Вышэйшая Дзяржаўная школа кінематографа, тэлебачання і тэатра імя Лявона Шылера ў Лодзі стала адпраўной кропкай для многіх мультыплікатараў, але не для ўсіх — сярод удзельнікаў былі навучэнцы з кінашкол у Кракаве і Познані, а таксама студыі з розных гарадоў краіны.
Далей
|
Прысвячэнне «Нёману»
Анфілады празрыстых вітрын, у якіх ззяюць бліскучыя рознакаляровасці, і хараство шкляных твораў мастацтва, што ўжо сталі класікай — гістарычнай і сучаснай. Неверагодная магчымасць на ўласныя вочы пабачыць карцінкі з альбомаў і падручнікаў па ДПМ — і тут асабліва выдатныя імёны і прадметы часоў росквіту савецкага шкларобства 1960—1980-х. Побач не менш цікавыя, ды, на жаль, малавядомыя аўтарскія творы постсавецкага перыяду. Гэта ўнікальная выстава «Ода шклу» ў толькі адрэстаўраваным будынку Вялікай каменнай аранжарэі Дзяржаўнага музея керамікі «Сядзібы Кускова XVIII стагоддзя» ў Маскве, які прадстаўляе лепшыя ўзоры сваёй калекцыі.
Далей
| |
Назад
|
|