Оперныя прэм’еры ў Расіі
Часопіс заўжды імкнецца пашырыць уяўленне чытачоў пра оперу як мастацтва інтэлектуальнае і элітарнае, адлюстроўваючы буйнейшыя падзеі ў краінах блізкага замежжа, у дадзеным выпадку — Расіі. Артыкулы музычных крытыкаў Аляксандра Матусевіча і Марыны Гайковіч прысвечаны апошнім, знакавым прэм'ерам, якія адбыліся ў тэатрах Масквы, Новасібірска і Екацярынбурга. Вакол адной з іх, оперы «Тангейзер», віравалі сапраўдныя жарсці. І мастацтвазнаўчыя, і судовыя. На шчасце, мір дасягнуты. Адміністратыўныя справы дырэктара Новасібірскага тэатра Барыса Мездрыча і рэжысёра Цімафея Кулябіна спынены ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства. Калі б сваё слова ў абарону тэатра і спектакля не сказалі вядомыя дзеячы культуры, усё магло б стацца іначай...
Далей