Часопіс і аўдыторыя
«Мастацтва» змяняецца — паступова і мэтанакіравана. Каб надаць гэтаму руху больш імпэту і асэнсаванасці, мы вырашылі зрабіць апытанне сярод нашай аўдыторыі — практыкаў і тэарэтыкаў розных відаў мастацтва. Задавалі прыкладна такое пытанне: «Якія змены павінны адбыцца ў часопісе, каб выданне стала ўплывовым?»