V Мінскі міжнародны Калядны оперны форум
Форум, які ладзіцца Нацыянальным тэатрам оперы і балета ў снежні, — магутнае і эфектнае завяршэнне музычнага года. Юбілейны праект сведчыць: яго чакаюць, паказы горача абмяркоўваюць, рэха яшчэ доўга гучыць у Інтэрнэце і на старонках СМІ. У гэтым нумары рэдакцыя змяшчае агляд фэсту і меркаванні крытыкаў з іншых краін, якія былі запрошаны ў Мінск.