Ніхто не хацеў паміраць
У чэрвені ў мінскім кінатэатры «Перамога» прайшоў фестываль фільмаў «1914 Revisited/Вяртанне ў 1914», прымеркаваны да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны. Імпрэзу арганізавалі Інстытут імя Гётэ і пасольствы Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі і Чэхіі. Тэма парадаксальным чынам рассунула жанрава-стылявыя межы форуму. Дзякуючы гэтаму кінапраграма спалучыла гістарычны, этычны і мастацкі погляды на тую трагедыю.