Да Чэмпіянату свету па хакеі быў прымеркаваны шэраг мастацкіх мерапрыемстваў.
Выставы ў будынку па праспекце Пераможцаў, 14 «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта» і «Сто гадоў беларускага авангарда» — найбольш значныя з іх. Гэта часткі аднаго праекта, падрыхтаваныя Цэнтрам сучасных мастацтваў і Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва.
Без піетэту ставіцца да тэатраў лялек не атрымліваецца. На пачатку сезона, як з чароўнай торбы, пасыпаліся назвы будучых спектакляў «Фаўст», «Самазванец», «Тарцюф», «Дзядзька Ваня і сястры тры»... («Нішто сабе лялечкі» — між іншым зазначыў замежны калега).
У савецкі час на лёс кожнага фільма моцна ўплывалі
тры фактары: дзяржаўная інстанцыя — заказчык, глядацкая аўдыторыя і ў пэўнай ступені кінематаграфічнае грамадства разам з крытыкамі і кіназнаўцамі. Унутры трыяды існавалі розныя тыпы адносін і сувязяў, таму беларускае кіно мела значны рэзананс у грамадскай свядомасці.
У творчай біяграфіі гэтага дырыжора ўражвае прадстаўнічы спіс фестываляў і праектаў, у якіх ён удзельнічаў. Геаграфія выступленняў Аляксандра Хумалы надзіва шырокая — ЗША, Італія, Латвія, Літва, Нідэрланды, Польшча, Расія, Францыя, Швецыя.