Хто ўвасобіць нас сённяшніх
Маштабны і яркі «Тэарт», які ўжо тры гады выконвае функцыю адзінай пляцоўкі сучаснага тэатральнага мастацтва ў Мінску, робіцца энтузіястамі з Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў — камандай прадзюсара Анжалікі Крашэўскай. Гэтая ж каманда, што месціцца ў некалькіх сціплых пакойчыках, арандаваных у Музея Вялікай Айчыннай вайны, праводзіць кінафестываль «Лістапад», з якога, уласна кажучы, пачалася гісторыя інтэграцыі Мінска ў вялікае культурнае поле 2000-х.
Далей