Асабістая прастора
Дзмітрый Валкастрэлаў вучыўся на рэжысёрскім факультэце Санкт-Пецярбургскай акадэміі тэатральнага мастацтва ў Льва Додзіна. На чацвёртым курсе майстра заявіў: «Я перакананы, хто хоча стаць рэжысёрам, той ім стане. Я не ведаю, як вучыць рэжысуры». У выніку студэнты атрымалі даведкі, што праслухалі курс. Ды толькі Валкастрэлава гэта не спыніла.