Post factum
Інтэрпрэтацыя рэчаіснасці
У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбыўся 6-ы Міжнародны тэматычны выставачны праект «Падарожныя нататкі. Еўропа». Галоўным арганізатарам мерапрыемства выступіў Інстытут імя Гётэ ў Мінску, да падрыхтоўкі праекта спрычыніліся Польскі інстытут у Мінску, Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Шведскі інстытут і Мінскае аддзяленне Пасольства Швецыі ў Маскве. Упершыню ў такой буйной міжнароднай акцыі не было арганізатара з беларускага боку. Але гэта не перашкодзіла ўдзелу айчынных мастакоў -- графікаў Юрыя Алісевіча і Аляксандра Вахрамеева.
Далей
|
Каты, ахвяры і абраннікі
Канцэртнае выкананне оперы-араторыі «Цар Эдып» І.Стравінскага было прымеркавана да 125-годдзя з дня нараджэння кампазітара. Скажаце, чарговы «вымушаны» канцэрт оперы ў вялікай зале філармоніі, якіх падчас рамонту тэатральнага будынка ладзіцца багата? Але праграма сталася адметнай найперш таму, што складзена была не з оперных, рамансавых ці сімфанічных «хітоў», а з музыкі абсалютна новай як для нашых выканаўцаў, так і для нашай публікі.
Далей
|
IFMC і Віцебск: два дзесяцігоддзі разам
Напрыканцы 2007 года ў 20-ы раз прайшоў Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску, прафесійны ўзровень якога прызнаны спецыялістамі многіх краін свету.
Сваёй галоўнай мэтай гэты праект лічыць выяўленне і развіццё творчага патэнцыялу Беларусі ў галіне сучаснага танца і пластыкі, магчымасць асэнсаваць сябе ў шырокай прасторы сучаснага мастацтва. Удзел у IFMC-2007 прынялі майстры з Кітая, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны, Фінляндыі, Эстоніі.
Далей
|
Сіла хараства супраць алавяных салдацікаў
Гульня ў вайну, калекцыяніраванне зброі і алавяных салдацікаў -- занятак не толькі для хлопчыкаў. «Баявыя дзеянні» сёння захапілі і дзявочае насельніцтва планеты. Агрэсіўная кінапрадукцыя вельмі гэтаму садзейнічае. Не застаўся абыякавым і тэатр. Яму трэба крочыць у нагу з жыццём і завабліваць у глядзельную залу юнае пакаленне.
Далей
|
Кожны другі пераможца -- наш!
Нататкі пра ІІ Міжнародны конкурс выканаўцаў на драўляных смычковых інструментах імя М.Ельскага (Мінск, 1 -- 9 снежня 2007 года. Беларуская дзяржаўная філармонія.)
Далей
|
Прастора перасячэння
Выстава «Баль каралёў» працягвае традыцыю, якая ўсталявалася ў Нацыянальным мастацкім музеі колькі гадоў таму: адзначаць Каляды адмысловым выставачным праектам. На гэты раз экспазіцыя ў зале музея прэзентавала графічныя аркушы В.Славука, арт-лялькі Г.Балаш і фатаграфіі Д.Парнюка, а таксама сумесныя аб’екты двух апошніх мастакоў. Арт-дэкор, тэкстыль, мастацкія аб’екты, відэа, музыка стваралі асаблівы настрой свята і гульні. Героямі выставы сталі тры сімвалічныя персанажы -- Кароль, Каралева і Блазан, а асноўная ідэя гучала так: «Рэальная прастора даўно знаёмага горада (Мінска) і ўнутранае ўспрыманне яго мастакамі, перасякаючыся, нараджаюць казку з самых звычайных, на першы погляд, аб’ектаў».
Далей
|
Прыступкі дасканаласці
Пералік імён славутых выпускнікоў мастацкай вучэльні імя А.Глебава нагадвае алфавітны паказальнік энцыклапедыі гісторыі беларускага мастацтва -- Б.Аракчэеў, Л.Асецкі, В.Грамыка, Л.Гумілеўскі, М.Данцыг, Л.Дударэнка, М.Казакевіч, А.Кашкурэвіч, І.Міско, Г.Паплаўскі, М.Савіцкі, М.Селяшчук, В.Шаранговіч, Л.Шчамялёў... І сталая фармулёўка «...залатымі літарамі ўпісаны...» -- гэта пра іх.
Далей
|
Гульня без межаў амплуа
Яна ўмее здзіўляць, выконваючы не толькі маштабныя, поўныя адценняў і паўтонаў ролі гераінь, але і ствараючы характары эпізадычных, другасных персанажаў. Нават там, дзе ад яе патрабуецца зусім няшмат, актрыса напоўніцу адорвае гледачоў сваім шчодрым, адкрытым драматычным тэмпераментам. Насычанасць і шматколернасць сцэнічных фарбаў -- вынік адметнай прафесійнай агранкі і штодзённай упартай працы. Вакальныя здольнасці, запаволеная пластыка, дзёрзкасць і ўнутраная сіла вобразаў захапляюць гледачоў.
Далей
|
Акварэльная элегія
Сваё 60-годдзе магілёўскі мастак Фёдар Кісялёў адзначыў ярка і запамінальна, і не толькі персанальнымі выставамі ў Магілёве і Мінску. Насуперак традыцыі, імяніннік сам рабіў падарункі, прычым шчодрыя: дванаццаць алоўкавых аркушаў перадаў Магілёўскаму абласному мастацкаму музею імя П.Масленікава, дваццаць пяць акварэльных твораў -- Горацкай выставачнай зале.
Далей
| |
Назад
|
|