Оперны фэст на Каляды
Гэтай падзеі чакалі надзвычай доўга, больш за 20 гадоў. Пра неабходнасць яе разважалі падчас абмеркаванняў спектакляў, у тэатральных кулуарах, на навуковых канферэнцыях...
Традыцыя музычна-тэатральных фэстаў адрадзілася ў нашай краіне толькі пры канцы мінулага года. На працягу тыдня айчынныя меламаны жылі падзеямі і ўражаннямі Мінскага міжнароднага опернага форуму.