Палёт нармальны
Над горадам лунаў Бураціна, і абарваныя ніткі струменіліся за марыянеткай у паветры. Ішоў VI Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек. Я глядзела па тры спектаклі на дзень і думала пра тое, што эмблему — няўлоўнага Бураціна — арганізатары прыдумалі вельмі трапна: лялечнікі даўно «абарвалі ніткі» і выйшлі за межы жанру, дзе пачуваюць сябе свабодна.
Далей