2009: падзеі і тэндэнцыі
Вызначаць пяршынства ў мастацтве, у любым ягоным відзе і жанры — справа няўдзячная: нягледзячы на аб’ектыўнасць меркаванняў і доказнасць ацэнак, занадта шмат бывае пакрыўджаных.
Ды толькі гледачоў, слухачоў і практыкаў заўсёды інтрыгуе пытанне — хто прэтэндуе на званне лепшага з лепшых, хто першы? І наколькі супадае прыватнае меркаванне аб творах, творцах, падзеях з ацэнкамі прафесіяналаў?
Мы прапанавалі нашым экспертам — спецыялістам у розных галінах мастацтва, практыкам і тэарэтыкам — адказаць толькі на два пытанні: вызначыць самыя моцныя ўражанні і расчараванні мінулага 2009 года.
Такім чынам, зверым з прафесіяналамі нашы «гадзіннікі»...