Post factum
Хто з іх свавольніца?..
Адна з самых ранніх п’ес У.Шэкспіра «Утаймаванне свавольніцы» ўбачыла святло рампы Нацыянальнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, ператварыўшыся з камедыі ў штосьці падобнае да мюзікла -- дынамічнага, з закручаным сюжэтам і «хэпі эндам» напрыканцы
Далей
|
Простыя гісторыі пра дні птэрадактыля
Дзве прэм’еры Беларускага маладзёжнага тэатра, відавочна, аб’ядноўвае іх жанр -- камедыя. Толькі ў адным выпадку яна -- лірычная, а ў другім набывае форму «жывога анекдота». Сутнасць жа застаецца нязменнай -- смяшыць і павучаць. Аднак спектаклі падзялілі між сабой гэтыя абавязкі. Так, «Дзень птэрадактыля» ў пастаноўцы Яўгена Іўковіча смешыць, а «Меў бы я залатыя горы...» («Вельмі простая гісторыя»), увасоблены Мадэстам Абрамавым, нібыта павучае.
Далей
|
Дэфіцыт сюжэтаў ?
Спектакль пастаўлены па п’есе А.Дударава, які запазычыў сюжэт у У.Караткевіча і перапрацаваў твор амаль да непазнавальнасці. Ягоная назва, як, дарэчы, і змест, тлумачыцца з першых хвілін дзеі. Па словах аднаго з галоўных герояў, капітана Леановіча, навальнічныя ночы напрыканцы жніўня «веру забіваюць у тое, што лета будзе доўжыцца бясконца».
Далей
|
Мюзікл як сродак паразумення
Імклівы рытм жыцця, жорсткасць, што прапагандуецца ў заходняй кіна- і відэапрадукцыі, уплываюць на крохкую неабароненую псіхіку сённяшніх дзяцей. Былыя прыярытэты змяняюць новыя ідэалы, якія фарміруюць маленькага гледача. Зразумела, даволі складана здзівіць старадаўнімі казкамі і паданнямі трынаццаці-пятнаццацігадовага юнака з кліпавым успрыманнем рэчаіснасці, якога захапляюць ужо не Іван-дурань і Васіліса Прыгожая, а Супермэн і Чалавек-павук. Варта пагадзіцца: татальнае засілле коміксавых персанажаў не спрыяе развіццю лепшых якасцей і захаванню трапятлівай павагі да шматлікіх герояў айчыннага эпасу. Аднак Тэатр юнага гледача ўпарта сцвярджае: «Не ўсё яшчэ страчана» -- і прапаноўвае чарговы раз узгадаць вобразы сівой даўніны.
Далей
|
Загадка спадара Ау
Спрэчкі пра стан лялечнага тэатра не сціхаюць даўно. Сучасны лялечны тэатр знаходзіцца ў авангардзе тэатральнага мастацтва -- так лічаць многія ягоныя прыхільнікі. Праціўнікі ім пярэчаць: гэта прымітыўнае відовішча выключна для тых, хто ходзіць у дзіцячы садок. Аднак ёсць яшчэ і скептыкі, упэўненыя, што лялечнага тэатра ў чыстым выглядзе сёння не знайсці, бо часцей за ўсё на сцэне ўладарыць не лялька, а акцёр.
Далей
|
Шэкспір па-армейску
Адчуваць сябе патрэбным, ведаць, што цябе цэняць і любяць, жадае кожны чалавек на зямлі. А ў свеце, дзе часам пануюць раз’яднанасць, адзінота, неразуменне, гэтае жаданне становіцца асабліва абвостраным. Мы захлынаемся ў бурлівых патоках інфармацыі -- халоднай, прагматычнай, назойлівай. Яна нібыта прапануе нам віртуальна-безасабовае спачуванне, пасіўны спосаб успрымання рэчаіснасці, стварае кліпавую свядомасць чалавека.
Далей
|
Прастора next
Сёння беларускія мастакі, пераступіўшы мяжу побытавага рэалізму, маюць магчымасць вольна ажыццяўляць свае ідэі, эксперыментаваць з матэрыялам, фактурай, колерам, канструкцыяй. Найбольш яскрава гэта выяўляецца ў працах маладых сцэнографаў -- леташніх выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якія навучаліся пад кіраўніцтвам народнага мастака Беларусі Барыса Герлавана. Іх дыпломныя работы былі выстаўлены ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
Далей
| Назад
|
|