НА ШЛЯХУ З ВІЗАНТЫІ
Сітуацыя, што склалася ў нашым мастацтвазнаўстве, засведчыла крызіс «проста апісанняў» і канстатацый. Патрэбна тэорыя —
як спосаб разважання пра мастацтва, разумення мастацтва і суіснавання з ім. Інтэрпрэтацыя тут — адзін з важных чыннікаў, таму даследчыкі так блізка і пасунуліся да межаў філасофіі, семіётыкі, культуралогіі.
Для нас настае самы спрыяльны час.
Беларускае мастацтва можа лічыцца фактам цалкам асаблівага разглядвання — як рэгіянальна адметнае. Навукоўцы могуць гэта канстатаваць пры аналізе помнікаў, абапіраючыся на праявы гістарычнага, а не метафізічнага сэнсу, які мы стаміліся шукаць і не знаходзіць у рэгіянальным кантэксце.
Артыкул, які я прапаную чытачу, мяркую, зможа змяніць акцэнты ў інтэрпрэтацыі
адметнага перыяду нашай гісторыі мастацтваў.