СУАДНОСІНЫ СЛОВА І РУХУ
Праца балетмайстра на драматычнай сцэне апошнім часам запатрабаваная, як ніколі. Ад пластычнага вырашэння спектакля ўсё часцей залежаць ягоны пракат і поспех. Сярод харэографаў, якія дасягнулі ў драматычным тэатры найбольшага поспеху, — Галіна Шылянкова-Воранава, якая шмат і плённа працавала з купалаўскімі акцёрамі. Успаміны пра выдатнага беларускага балетмайстра прапануем увазе чытачоў.