Страчаны рай сталення
«Нястрымная весялосць, што ператвараецца ў слёзы...» — рэжысёрскі дэбют на прафесійнай сцэне Данілы Філіповіча, які вось-вось атрымае дыплом Расійскай акадэміі тэатральнага мастацтва (РАТИ). Фактычна гэта ягоны дванаццаты спектакль, бо колькі гадоў у Мінску існуе аматарскі тэатр «Адкрытая прастора», дзе ён безупынна абнаўляе рэпертуар, дый студэнцкія пастановачныя спробы трывала адклаліся ў творчы досвед.
Далей