Адданасць музыцы
Прыкладна ў адзін час пачалі выкладаць у Беларускай кансерваторыі і Сярэдняй спецыяльнай музычнай школе-дзесяцігодцы, якая існавала пры ёй, тры выдатныя фартэпіянныя педагогі — Міхаіл Бергер, Рыгор Шаршэўскі і Ірына Цвятаева. Студэнты і навучэнцы любоўна называлі іх «Міша, Грыша і Ірыша». Некалькі дзесяцігоддзяў яны працавалі поруч, ствараючы вакол сябе атмасферу інтэлігентнасці, высокага прафесіяналізму і адданага служэння музыцы.
Далей