«Наступаць будзем у тэмпе presto…»
Усеагульным прызнаннем кампазітара і праявай пашаны з’явілася, напэўна, званне «Ганаровага грамадзяніна горада Мінска», нададзенае ў 1987-м, як і тое, што ў 2001-м яго «Песня пра Мінск» была афіцыйна зацверджана гімнам беларускай сталіцы. Пазыўнымі Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё зрабілася мелодыя песні «Радзіма, мая дарагая», а знакамітая партызанская «Лясная песня» («Ой, бярозы ды сосны») у свой час займела статус народнай.
Далей