НЕСПАДЗЯВАНАЯ МАРХЕЛЬ
Ёсць людзі, падобныя на люстэрка. Не крытыкуюць, не зайздросцяць, не выстаўляюць рэзкіх ацэнак, не стараюцца спадабацца, не імкнуцца адпавядаць чужым меркаванням пра сабе. І гэта зусім не абыякавасць да жыцця, а пэўная мера дасканаласці, спроба існавання без унутранага і знешняга канфлікту. Адлюстраванне свету без супрацьстаяння, поўнае прыняцце ўсяго, што табе наканавана. Такія адносіны да рэчаіснасці звычайна выпрацоўваюцца пасля шматлікіх выпрабаванняў. Калі прайсці праз іх з годнасцю, у душы з’яўляецца гармонія і асоба ўзнімаецца на іншую чалавечую
і жыццёвую прыступку. Здаецца, Таццяна Мархель менавіта з такіх «людзей-люстэрак», у творчасці якіх можна пабачыць цэлы свет.
Далей