Сіняя качка падстрэленых надзей
Спадар Жыркоў прапанаваў свой варыянт п’есы Аляксандра Вампілава, скандальнай за савецкім часам. Нездарма на афішу вынеслі ўдакладненне «паводле»: рэжысёр моцна перарабіў тэкставую падставу, скараціў сцэны і сюжэтныя павароткі (прынамсі, знікла тэма самагубства Зілава), дадаў кавалкі ад сябе, бальшыню — з гэгамі ды мемамі. Абвясціўшы пра «не камедыю», Жыркоў значна абвастрыў камічны складнік падзей, дамогшыся гамерычнага рогату залы.
Далей