Яго родны кут
Мінуў месяц, як яго не стала... Гэта так, але ж не хочацца верыць, што мы нiколі больш ужо не сустрэнемся... I больш нiколі я не пачую ад старэйшага сябра: «Не хвалюйся, Грыша! Прарвемся!» 40 гадоў нашага сяброўства... Мне пашанцавала, бо гэта былі 40 гадоў сяброўства з чалавекам — легендай беларускай музычнай творчасці. У нашых адносінах былі гады шчыльных кантактаў, здараліся перапынкі, але ён заўсёды з добрым словам і справай прыходзіў на дапамогу.
Далей