Занадта блізка, залішне далёка
Тэма сям'і звязана з адлегласцю. Метраж адлічваецца не літаральна. Сям'я — гэта тое, куды цябе дапускаюць, гэта прастора прыватная. часам закрытая: пэўная колькасць аўтараў даследвала магію старых сямейных архіваў, разглядаючы гісторыі праз сляды мінулай эпохі. Архівы на выставе свае і чужыя, апошнія часта знойдзеныя на сметніках, без ніякіх прывязак. І сем'і, увасобленыя на фатаграфіях, — свае і чужыя. З чужымі прасцей — іх можна абстрактна каталагізаваць, зміксаваць выявы. Праца са здымкамі сваёй сям'і непазбежна ўлучае этыку, што ўплывае і на эстэтыку, і на форму паказу.
Далей