«Маці родная, маці-краіна...»
Перш чым весці размову пра сёлетні студзеньскі праект, нагадаю: аўтарская праграма Уладзіміра Мулявіна «Вянок» на вершы Максіма Багдановіча была створана ўвосень 1991-га да 100-годдзя Максіма Багдановіча (яе аранжыроўшчыкам стаўся Алег Молчан). Прэм’ера ў выкананні ансамбля «Песняры» адбылася 31 кастрычніка (або 1 лістапада — дата дакладна не вядомая) 1991 года ў Нью-Ёрку, у Бібліятэцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Другая прэм’ера — 9 снежня 1991 года — прайшла на сцэне Белдзяржфілармоніі. Тады ж канцэрт быў запісаны Беларускім тэлебачаннем. Больш праграма «Вянок» цалкам не выконвалася.
Далей