Мінулых дзён зачараванне...
З часу прэм’еры оперы Маснэ «Манон», што адбылася ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета, мінула паўстагоддзя. Спектакль даўно зняты з пракату, не існуе яго дэкарацый, перашыты касцюмы, але фатаграфіі незабыўнай пары выканаўцаў партый галоўных герояў, Тамары Шымко і Валерыя Глушакова, працягваюць хваляваць і зачароўваць. Глядзіш на іх -- і чуеш, як ажывае кранальная італа-французская спеўная інтанацыя, як глыбока ў сэрца пранікае рамантыка першага і апошняга кахання.