Дыхаць і думаць разам
Міжнародныя музычныя вечары фартэпіянных дуэтаў «Duettissimo» дапамагаюць слухачам і ўдзельнікам адчуць, якія працэсы адбываюцца ў сучасным сусветным выканальніцтве. Арганізатары праекта — фартэпіянны дуэт Беларускай філармоніі Наталля Котава і Валерый Баравікоў — ужо чацвёрты раз збіраюць у Мінску музыкаў розных краін і прадстаўляюць унікальную магчымасць пачуць яркія інтэрпрэтацыі арыгінальных опусаў. Пра гісторыю фестывалю, яго асаблівасці і перспектывы гутараць Наталля Ганул і мастацкая кіраўніца праекта, піяністка Наталля Котава.
Далей