Месцы памяці ў грамадскай прасторы
Гэта немагчыма ўсвядоміць, але пра гэта трэба ведаць. Цэлыя супольнасці жыхароў беларускіх мястэчак і гарадоў — старыя і хворыя, жанчыны і мужчыны, дарослыя і дзеці — забітыя толькі за тое, што мелі гарбінку на носе і курчавыя валасы. Генацыд — свядомае масавае знішчэнне людзей на падставе іх нацыянальнай прыналежнасці. Яго месцам вымушана стала і Беларусь падчас апошняй вайны. Такія злачынствы не маюць права на існаванне — але здарыліся тут больш за семдзесят гадоў таму...