Ірына Лой
Сцэна патрабуе ад спевака самаадданасці, але і здольнасці сканцэнтравацца на сабе. Прафесія педагога не ў меншай, калі не ў большай, ступені немагчымая без самаахвярнасці. Вакалістка Ірына Лой сумяшчае гэтыя два напрамкі. Яна на «выдатна» скончыла Беларускую акадэмію музыкі, мае дыплом магістра музыказнаўства, з’яўляецца лаўрэаткай міжнародных конкурсаў у Расіі, Украіне, Аўстрыі. Каб годна прадставіць субяседніцу, нагадаю, што Ірына ўзнагароджана дыпломамі Летняй акадэміі Мацартэума, Аўстрыйскай акадэміі барока. Ад Аўстрыйскай акадэміі бельканта атрымала дыплом як «сапрана крыштальнай чысціні». Вакалістка выступала на сцэне Вялікай залы Маскоўскай кансерваторыі, спявала ў Германіі, Аўстрыі, Нідэрландах, Расіі, Украіне, Францыі, Польшчы і, нарэшце, у Кітаі, дзе цяпер выкладае акадэмiчныя спевы.
Юлія Кардаш
Далей