Паміж мэйнстрымам і аўтарскім пошукам
Перад’юбілейная акалічнасць — сур’ёзная падстава для асэнсавання далейшых шляхоў развіцця як самога форуму, так і айчыннага contemporary dance. Старэйшы фэст сучаснага танца, IFMC з года ў год з’яўляецца не толькі стартавай пляцоўкай для маладых творцаў, але і задае арыенціры пошукаў у галіне сучаснай харэаграфіі.