Быць у сваім часе
У экспазіцыі былі прадстаўлены работы, у якіх увасобіліся шуканні майстра за доўгае 65-гадовае жыццё ў мастацтве, этапы прафесійнага сталення аўтара. У першыя гады самастойнай творчасці малады мастак працаваў у манеры, набытай падчас вучнёўства. У пошуках новых уражанняў ён шмат вандраваў, шырокая геаграфія паездак адбілася ў назвах акварэляў. Палотны, звязаныя з Гурзуфам, выдзелены ў асобную серыю, сур’ёзная акварэльны школа прадэманстравана працай «У Салавецкай бухце» (1969).
Далей