Збіральніца
Як сцвярджаюць гісторыкі, вехі культуры — гэта падзеі, і ў іх аснове — людзі, якія зрабілі першы, цяжкі крок у невядомае і адкрылі значнае з такой сілай і пераканальнасцю, што разварот у мінулае стаў немагчымым. Такой першаадкрывальніцай старога беларускага мастацтва і стваральніцай музея іканапісу, скульптуры і этнаграфіі Беларусі была Вольга Васільеўна Церашчатава (1926—1992).