Дзмітрый Капілаў.
Як найлепшым чынам прадставіць гэтага саліста Нацыянальнага тэатра оперы і балета? Цудоўны бас. Выканаўца, які мае шырокі дыяпазон артыстычных магчымасцей. І трагічных, пра што сведчаць партыі Найміта, караля Рэнэ, Мантэроне. І камічных, адлюстраваных у ролях Базіліа, Бартала, Фігара (апошні з «Севільскага цырульніка» і «Вяселля Фігара»). Высакародна-ўзвышаных, як Грэмін і Захарыя. Нарэшце вострахарактарных, як Уберта з оперы «Служанка-паненка».
Далей