Балетнае лета ў Вялікім
Гэтая артыстка выступала на беларускай сцэне ўпершыню. Цікавасць да яе асобы падагравалася шэрагам акалічнасцей. Ксенія Аўсянік -- салістка англійскага нацыянальнага балета, створанага
ў 1949-м у Лондане такімі мегазоркамі, як Алісія Маркава і Антон Долін. У розны час у трупе выступалі Марго Фантэйн, Івет Шавірэ, Карла Фрачы, Наэла Пантуа.
Ксенія нарадзілася і вырасла ў Мінску, навучалася ў Беларускім харэаграфічным каледжы. Дзяўчына, якую хацелі адлічыць за быццам бы адсутнасць дадзеных і «прафнепрыдатнасць», здолела зрабіць захапляльную міжнародную кар'еру. У Лондане яна танцуе галоўныя партыі ў спектаклях «Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая красуня», «Карсар», «Жызэль», «Жар-птушка». Летась Ксенія Аўсянік намінавалася на міжнародную прэмію «Бенуа дэ ля данс». Прычым разам з такімі вядомымі артысткамі, як Марыя Качаткова (балет Сан-Францыска), Вольга Смірнова (Вялікі тэатр Расіі), Ганна ЦыганковаА (Нацыянальны балет Нідэрландаў).
Далей