Музейныя і музычныя ўражанні Осла і Бергена
Нарвегія ўражвае і здзіўляе. Велічнай прыгажосцю гор і фіёрдаў. Леднікамі і залівамі. Здольнасцю чалавека прыстасавацца да суровай прыроды. Тунэлямі, прабітымі ў гарах. Помнікамі мінулых стагоддзяў, якія захаваліся надзіва добра. Сучаснай архітэктурай. Павагай да свайго мінулага. Магчымасцю наблізіцца да разумення характару нацыянальных геніяў.
У нарвежскай сталіцы, як у кожным горадзе з багатай і даўняй гісторыяй, шмат прывабных культурных аб’ектаў, адмысловай архітэктуры. Парадная вуліца Карла Юхана. Каралеўскі палац і Кафедральны сабор. Будынак Нацыянальнага тэатра са скульптурамі драматургаў перад ім. Ратуша, дзе ўручаюцца Нобелеўскія прэміі міру. Замак Акерсхус, якому больш за 700 гадоў. Шмат можна распавядаць пра незабыўныя ўражанні, але з іх стракатага калейдаскопу я выбрала самыя яркія — Нарвежскі тэатр оперы і балета, Музей Ібсена, парк скульптур Вігеланда.
Далей