Леў Алімаў
Высакародныя шэрыя сцены, цёмнае паспарту. Прафесійныя ўмовы экспанавання раскрываюць і падкрэсліваюць у творах раней не відавочныя нюансы — ледзь улоўны след друкарскай дошкі, эфектны край папяровага аркуша, аксамітнасць лініі ды бясконцасць танальных градацый. У мінскай галерэі «A&V», што на вуліцы Рэвалюцыйнай, паказалі «Выбранае» — выставу графікі аднаго з лепшых беларускіх афартыстаў Льва Алімава...
Далей