Concerto для чэмпіёна
Яго імя апошнім часам на слыху — з розных, але заўжды творчых і пазітыўных прычын. Юрый Бліноў, беларускі піяніст, выхаванец класа Людмілы Шаламенцавай, стаў вядомы ва ўзросце 17 гадоў, калі перамог на I Міжнародным конкурсе імя Пракоф’ева ў Пецярбургу. Пасля заканчэння Беларускай акадэміі музыкі трапіў на стажыроўку ў ЗША, вучыўся ў горадзе Форт-Уорт, а ступень доктара музычных мастацтваў атрымаў у горадзе Істмэн, у Eastman School. Стаў першым айчынным піяністам, які выступіў у Карнэгі-Холе — пасля перамогі на конкурсе імя Шапэна ў Тэхасе, а таксама першым замежным музыкантам, які атрымаў 1-ю прэмію і імянны раяль «Стэйнвэй» на Усеамерыканскім конкурсе пад эгідай Асацыяцыі педагогаў фартэпіяна.
Далей